/ / Новости PRAVO.BY
30.04.2024

Устаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указам Кіраўніка дзяржавы ад 30 красавіка 2024 г. № 183 устаноўлены юбілейны медаль «30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», зацверджана Палажэнне аб ім, яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля.

Медаль

У адпведнасці з Палажэннем юбілейным медалём узнагароджваюцца:

  • ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;
  • ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.

Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. У выпадку страты дублікаты медаля і пасведчання да яго ўзамен не выдаюцца.

Узнагарода вырабляецца ў форме круга з металу серабрыстага колеру. У цэнтры вонкавага боку размешчаны геральдычны знак – эмблема Службы бяспекі, у ніжняй частцы па акружнасці – лічбы 1994 і 2024. На адваротным баку па акружнасці знаходзіцца перавіты каля асновы стужкай вянок, які складаецца злева з лістоў лаўра, справа – з лістоў дуба. У цэнтры – надпіс «30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».