/ / Общественно-политические
03.08.2017

Ала Бодак: Неабходна выявіць праблемныя моманты ў прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

Неабходна выявіць праблемныя моманты ў прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Аб гэтым заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала БОДАК на пашыраным выязным пасяджэнні на тэму «Правапрымяняльная практыка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

У сустрэчы, якая адбылася ў Полацку, прынялі ўдзел парламентарыі, дэпутаты, прадстаўнікі органаў па грамадзянстве, міграцыі, працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага райвыканкама.

Паводле слоў парламентарыя, сёння праводзіцца пастаянны маніторынг практыкі прымянення вышэйназванага закона. Акрамя таго, актыўна вывучаецца эфектыўнасць рэгулявання гэтай галіны грамадскіх адносін і адпаведнасць нормаў закона сацыяльна-эканамічным рэаліям і патрэбам, а таксама магчымасцям грамадства і краіны ў цэлым.

На другі дзень выязнога пасяджэння Ала Бодак і намеснік старшыні гэтай Пастаяннай камісіі Віктар Чайчыц правялі асабісты прыём грамадзян, таксама адбылася прамая тэлефонная лінія. Усе грамадзяне атрымалі неабходныя кансультацыі па розных пытаннях – пачынаючы ад правядзення тэндараў і заканчваючы дзейнасцю садаводчых таварыстваў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ, «Звязда», 2 жніўня 2017 г.